dc.description.abstract |
Прадстаўлены для публікацыі артыкул прысвечаны пытанням стварэння і функцыянавання земскіх архіваў ва Украіне, вызначэння ролі і значэння архіўнай службы ў забеспячэнні эфектыўнай дзейнасці органаў земскага самакіравання. Аўтар артыкула – кандыдат гістарычных навук, старшы навуковы супрацоўнік аддзела крыніц найноўшай гісторыі Украіны Інстытута ўкраінскай археаграфіі і крыніцазнаўства імя М. С. Грушэўскага Нацыянальнай акадэміі навук Украіны
А. А. Макіенка – вядучы спецыяліст у галіне вывучэння дакументальнай спадчыны земскіх устаноў ва Украіне. Аўтар засяроджвае ўвагу на малавывучанай праблеме ўплыву практычнай дзейнасці земскіх устаноў на развіццё архіўнай справы ў рэгіёнах Украіны. Прыведзены ў артыкуле аналіз навуковай літаратуры па тэме даследавання прыводзіць да высновы аб перспектыўнасці даследаванняў у гэтай вобласці не толькі ў кантэксце пашырэння ўяўленняў аб станаўленні архіўнай тэорыі і практыкі, але і для высвятлення ўнутраных механізмаў кіруючай дзейнасці ў сістэме земскіх устаноў. На падставе даных шырокага кола гістарычных крыніц аўтар характарызуе прычыны і акалічнасці ўзнікнення архіўнай службы як самастойнага падраздзялення ў структуры кіруючага апарата земскіх устаноў, вызначае арганізацыю і склад земскіх архіваў, высвятляе асноўныя кірункі дзейнасці персаналу архіўнай службы. Асаблівая ўвага нададзена кадраваму складу земскіх архівістаў, ацэньваецца іх месца ў іерархіі земскіх служачых. У артыкуле прасочваецца эвалюцыя становішча архіўнай службы ў працэсе станаўлення і развіцця органаў земскага самакіравання, што дэманструецца зменамі колькасных і якасных паказчыкаў яе функцыянавання. Аўтар падкрэслівае залежнасць эфектыўнасці працы архіўнай службы канкрэтнага земства ад дзеяння абʼектыўных і субʼектыўных фактараў, наяўнасці матэрыяльна-тэхнічных рэсурсаў, правільнага падбору супрацоўнікаў і разумення земцамі значэння архіўнай інфармацыі для рэалізацыі стратэгіі земскага кіравання. У выніку даследавання аўтар прыходзіць да пераканання, што плённая работа земстваў у галіне архіўнай справы мела сваім следствам уваходжанне земскіх архіваў у лік найбуйнейшых правінцыяльных архіваў. Іх дакументы ў далейшым станавіліся асновай для фарміравання дзяржаўных архіваў у савецкай Украіне, а персанал папоўніў шэрагі савецкіх архівістаў. У заключэнне выказваецца меркаванне, што ўзровень арганізацыі архіўнай справы ў канкрэтных земствах шмат у чым вызначыў вынікі іх практычнай дзейнасці. Questions of forming and activity archives service in zemstvoʼs institutions on the territory of Ukraine in second half of 19th – beginning of 20th century examined in the article. The author concentrates attention on insufficiently known problem of influence the practice activity of zemstvoʼs institutions on development of archives in regions of Ukraine. Based on the broad circle of historical sources open reasons and circumstance of origin archives as an independent subdivision in the structure of zemstvoʼs administrative machinery, their internal organization and composition, also their role in ensuring of effective function zemstvoʼs economy. Special attention give a characteristic of clerk zemstvoʼs archives, defined theirs place in the hierarchy of zemstvoʼs employee. In the article trace an evolution of state an archives service in process of formation and development of institutions of zemstvoʼs self-government that demonstrate by changing of quantitative and qualitative indexes of its functioning. The author accentuate of dependence an effectiveness of the work archives service concrete zemstvo from action of objective and subjective factors – rational organization of administrative machinery, availability of material-technical resources, correct selection of employees and understanding by zemstvoʼs employee meaning of archival information for realization strategy zemstvoʼs management. Declare argumentative opinion that level of organization archives in concrete zemstvos in a great deal defined the results of their practical activity. As a result of research an author comes to argued that productive work of zemstvos in area of the archives had the investigation included of zemstvoʼs archives in the number of the largest and rationally arranged provincial archives. Their documents in future became basis for forming of state archives in soviet Ukraine, and personnel filled up the rows of soviet archivists. |
uk_UA |